Алілуя [Aliluya] [English translation]
Алілуя [Aliluya] [English translation]
Ёсць у музыцы сакрэтны ход,
Якім Давід веў свой народ
Вам спраў няма да музыкі
Так чуў я
Вось тоніка, ступень, ступень...
Мажору ўздым, мінору цень,
І сціплы цар стварае Алілуя
Каб зведаць тваёй веры моц
Яе нагая прыгажосць
Абрысы ў свеце месяца малюе
Ты праз яе губляеш трон
На гэтай кухні, бы Самсон
І з тваіх вуснаў рвецца Алілуя
І, пэўна, я тут бавіў час
Тут цемра сцен і ценяў вальс
Не мог сыйсці, не зведаўшы такую
Узгадваю, вось я ў табе
І дух святы праз цемру лье
У кожны з нашых шэптаў Алілуя
У гэтых цэрквах дзіўны бог
Я навучыўся ад яго
Біць першым, каб не падстаўляць другую
І то не посмех святара
Не плач прарока
Гэта я
Разгублены й зламаны Алілуя
Здаецца, я зрабіў што мог
Мяне не пусцяць праз парог
Сярод дарог абраў ты мне такую
Няхай усе ішло не так
Я не стамлюся ад падзяк
Апошнім словам стане Алілуя
- Artist:Naviband