Добры вечар, дзяўчыначка [Dobry vechar, dzyauchynachka] [Russian translation]
Songs
2025-01-02 13:20:41
Добры вечар, дзяўчыначка [Dobry vechar, dzyauchynachka] [Russian translation]
- Добры вечар, дзяўчыначка, куды ідзеш?
Скажаш ты мне праўдачку, дзе жывеш?
- Я жыву ля рэчанькі, ля вады,
Збудаваўшы хатачку зь лебяды.
Я пастаўлю коніка ля варот,
А сам да дзяўчыначкі на парог.
- Адчыні, дзяўчыначка, адчыні,
Сама сабе крыўдачкі не чыні.
- Я ж цябе ня буду дзьверы адчыняць,
Бо ты будзеш целу ночку начаваць.
- Ой ня буду, дзеванька, ня буду,
Як узыйдзе месячык - паеду.
Як узышаў месячык і зара:
- Бывай-бывай, дзеванька здарава.
Я пастаўлю коніка на таку:
-Чакай-чакай, дзеванька, да року.
- Хіба ж у мяне розуму замала,
Каб я цябе да року чакала?
- Добры вечар, дзяўчыначка, куды ідзеш?
Скажаш ты мне праўдачку, дзе жывеш?
- Artist:Pesnyary