Douhi dzien' [Kalychanka ] Доўгі дзень [Калыханка] [IPA translation]
Songs
2024-11-26 02:27:16
Douhi dzien' [Kalychanka ] Доўгі дзень [Калыханка] [IPA translation]
Доўгі дзень,
Цёплы дзень,
Адплывае за аблокі.
Сіні цень,
Соны цень
Адпаўзае ў кут далёкі.
Збеглі зайкі ўсе ў лясы,
Змоўклі птушак галасы,
І буслы ў гняздо схавалі
Свае доўгія насы.
Баю-бай,
Баю-бай,
Вачаняты закрывай (2 разы)
Пакрысе на расе
Патухаюць зоркі-сплюшкі,
Гульні ўсе,
Казкі ўсе
Пахаваны пад падушкі.
Спяць і мышкі і стрыжы,
Спяць машыны у гаражы,
Ты таксама каля мамы
Ціха ціхенька ляжы.
Баю-бай,
Баю-бай,
Вачаняты закрывай.
Баю-бай,
Баю-бай,
Разам з намі засынай…
- Artist:VIA Verasy