Fingertips '93 [Belarusian translation]

Songs   2024-09-13 08:44:24

Fingertips '93 [Belarusian translation]

– Ты коўзаеш да сваёй крозы – о так! –

Дзе ночы народжаны ў нябёсах – і гэта праўда.

Ты плывеш у струмені – о так! –

І рыбы таксама плывуць – побач з табой.

Раптам ты заўважаеш кагосьці ля дзвярэй.

Ты мог б паклясціся, што ўжо праходзіў праз усё гэта…

– А яна рухае кончыкамі пальцаў па тваіх валасах.

Тваё жыццё толькі распачалося.

Яе пальчыкі, яны паўсюль.

Ты плывеш па святле, як па паветры – адрываешся ад зямлі.

А яна ззяе не горш за сонца.

– Ты пазіраеш на неба – о божа мой! –

Дзе сабраліся ўсе зоркі, і ярка яны свецяць.

Ты махаеш хмарцы – бывай-бывай! –

Ты тонеш ва ўсмешцы яго вачэй.

Раптам ты адчуваеш, што ўжо не да размоў.

Хаця голас кажа табе, што ўсё так па-сапраўднаму…

– І яна рухае кончыкамі пальцаў па тваіх валасах.

І жыццё толькі распачалося.

Яе пальцы і там і ўсюль.

Ты плывеш у святле, як у паветры, і ты ўжо не на зямлі.

А яна… яна ззяе, быццам сонейка.

– Гэта проста сонечны поўдзень.

– Хтосьці спявае песні пра каханне, дзіцё…

– Ты любіш лянівы поўдзень… час ад часу.

Час ад часу…

Тады яна пачынае рухаць кончыкамі пальцаў па тваіх валасах.

І жыццё толькі распачалося.

Яе пальцы, яны ўсюль.

Ты плывеш у святле, быццам у паветры, адрываешся ад зямлі.

А яна ззяе, быццам сонца.

  • Artist:Roxette
  • Album:Tourism: Songs from Studios, Stages, Hotel Rooms & Other Strange Places (1992)
Roxette more
  • country:Sweden
  • Languages:English, Spanish, Swedish
  • Genre:Pop-Rock
  • Official site:http://www.roxette.se/
  • Wiki:http://en.wikipedia.org/wiki/Roxette
Roxette Lyrics more
Roxette Featuring Lyrics more
Roxette Also Performed Pyrics more
Excellent Songs recommendation
Popular Songs
Artists
Songs