Forever Young [Belarusian translation]
Forever Young [Belarusian translation]
Давай станчым, як зараз модна, давай крыху станчым.
Увесь свет пачакае, пакуль мы ўсяго паглядзім на неба.
Спадзявайся на лепшае, а рыхтуйся да горшага.
Ці ўпадзе з таго неба бомба ці не?
Дазволь або памерці маладымі, або зажыць навечна.
Мы бяссільны, але мы ніколі не кажам "ніколі".
Калі сядзіш у пясочніцы, жыццё здаецца імгненнем вока,
І гэта музыка - для сумнага чалавека.
Ці ўяўляеш, што, калі перамагчы ў гэтай гонцы?
Павярнуць нашы залатыя твары на сонца,
Усхваляць нашых лідараў -- так мы гучым у тон
Музыцы, якую грае вар'ят.
Заўжды малады,
Я хачу быць назаўжды маладым.
А ты хочаш жыць вечна,
Вечна і заўсёды?
Вечна маладым,
Хачу застацца вечна маладым.
А ці хочаш ты жыць вечна,
Быць вечна маладым?
Хтосьці журчыць вадой, хтосьці апякае агнём.
Хтосьці гучыць мелодыяй, а хтосьці адбіваецца рытмам.
Рана ці позна ўсе яны знікнуць.
Чаму б ім не застацца маладымі?
Так цяжка пастарэць без нагоды.
Не хацеў бы я здохнуць як загнаная кляча.
Маладосць ззяе дыямантамі на сонцы,
І гэтыя дыяманты - вечныя.
Так шмат прыгодаў адкінуты на сёння,
Мы забылі, як граць мноства песняў.
Безліч летуценняў, што вылецелі з суму...
О, хай здзейсняцца!
Заўжды малады,
Я хачу быць назаўжды маладым.
А ты хочаш жыць вечна,
Вечна і заўсёды?
Вечна маладым,
Хачу застацца вечна маладым.
А ці хочаш ты жыць вечна,
Быць вечна маладым?
Заўжды малады,
Я хачу быць назаўжды маладым.
А ты хочаш жыць вечна?
- Artist:Alphaville
- Album:Forever Young (1984)