Glemselens Elv [Belarusian translation]

Songs   2024-11-27 02:40:15

Glemselens Elv [Belarusian translation]

Услед за паміраючымі сонцам і месяцам

пачынаецца вандраванне ў моры ценяў.

Мядзведзь будзе пільнаваць пахавальнае вогнішча.

Цела ляжыць у каменнай магіле.

За завесай чутны плач Зямлі;

святло лета знікае,

дух дуба пасаджаны ў лодку,

зіма і восень ізноў перамагаюць.

Я вярнуся.

Я вярнуся.

Калі духі зімы саслабнуць.

Я вярнуся дахаты.

Пад зямлёй ва ўтоеным свеце,

за аблокамі на захадзе,

завяршае доўгі шлях лодка,

дзе балююць зіма з восенню.

У бездані холадна і цёмна,

толькі цені растуць там,

там змрочныя істоты,

змрачнейшыя жахі.

Я вярнуся.

Я вярнуся.

Калі духі зімы саслабнуць.

Я вярнуся дахаты.

Мерцвякі пакоюцца ў белых адзеннях,

за цяжкімі халоднымі каменнымі дзвярамі,

але прыслухаўшыся да войска мёртвых,

часам можна пачуць іх спеў.

Мерцвякі пакоюцца ў белых адзеннях,

за цяжкімі халоднымі каменнымі дзвярамі,

але прыслухаўшыся да войска мёртвых,

часам можна пачуць іх спеў.

Я вярнуся.

Я вярнуся.

Калі духі зімы саслабнуць.

Я вярнуся дахаты.

Burzum more
  • country:Norway
  • Languages:English, Norwegian, Icelandic, Old Norse/Norrønt
  • Genre:Folk, Metal, Trance/Ambient
  • Official site:http://burzum.org/
  • Wiki:http://en.wikipedia.org/wiki/Burzum
Burzum Lyrics more
Excellent Songs recommendation
Popular Songs
Artists
Songs