Караблi [Karabli]

  2024-07-01 09:41:09

Караблi [Karabli]

Заплюшчым мы вочы на раставанне,

Ды не зачыніць душы.

У сэрцы маім будуць новыя раны,

Часiнамi не зашыць.

Развітвацца мо ўжо занадта i позна,

Ісціны не разбярэш...

Без мяне

Ты зараз паплывеш...

Караблі

Адыходзяць на закат,

Дай

Да рукі тваёй дакрануцца,

Я тут

Застануся чакаць цябе,

Караблі

Адплываюць, каб вярнуцца.

Сіл у мяне застаецца не многа,

Каб цябе трымаць.

Слова адно… і маўчаць ля парога,

Нешта яшчэ вырашаць.

У цемнаце святла хопіць начнога,

Каб вуснам вусны адчуць...

Ведаю я,

Назад прыплывуць...

Караблі

Адыходзяць на закат,

Дай

Да рукі тваёй дакрануцца,

Я тут

Застануся чакаць цябе,

Караблі

Адплываюць, каб вярнуцца.

Alisa Supronova more
  • country:Russia
  • Languages:Russian, Belarusian
  • Genre:Folk, Pop, Pop-Folk
  • Official site:
  • Wiki:
Alisa Supronova Lyrics more
Alisa Supronova Also Performed Pyrics more
Excellent recommendation
Popular