If [Belarusian translation]

Songs   2024-11-16 15:32:51

If [Belarusian translation]

Калi ты здольны галавы не зтрацiць

сярод збянтэжанных, дзе ты – той вiнаваты,

Калi ты здольны не згубiць упартасць,

негледзячы на большасцi сумнеý няварты,

Калi чакаць ты здолеý, не стамлён чаканем;

абылганы, хлусiць у адказ устрымаýся,

нянавiсць не ýспрымаý з расчараваннем,

да себялюбасцi амаль што не схiляýся

Калi ты здольны снiць i мроям не падлегнуць;

разважаючы, не робiш думку самамэтай;

параз й перамог не суджана пазбегнуць –

абодзьве, урэшце рэшт, жыцця прыкметы;

Калi ты здолеý перанесцi моýчкi,

перайначванне мухлярамi тваiх словаý;

сярод адломкаý спадзяванняý далей крочыý,

далонi сцiснуýшы, усё будаваý нанова.

Калi ты здолеý i праз безлiч дасягненняý

ставiць *на зэра*, у адзiны момант ýсе прайграць,

бязмоýна знесцi болю паражэнняý,

усхапiцца, зноý ад глебы пачынаць;

Калi прымусiць здолеý цела й сэрца

iсцi наперад, праз пустэчы чорны край,

дзе жыцце безсэнсоýным ýжо здаецца,

шапоча толькi Воля там: ТРЫВАЙ!

Калi ты здольны размаýляць з натоýпам

цi з Каралямi моваю адною,

да мэты рушыць з цяжарам паклепаý,

сябры й ворагi – ýсе лiчацца з табою;

Калi ты здольны з асалодай жыць iмгненнем,

напоýнiць сэнсам кожную хвiлiну,

табе належыць Сьвет, i без сумненняý:

ты варты Чалавекам звацца, сыну!

Rudyard Kipling more
  • country:United Kingdom
  • Languages:English
  • Genre:Poetry
  • Official site:
  • Wiki:http://en.wikipedia.org/wiki/Rudyard_Kipling
Rudyard Kipling Lyrics more
Rudyard Kipling Featuring Lyrics more
Rudyard Kipling Also Performed Pyrics more
Excellent Songs recommendation
Popular Songs
Artists
Songs