Навальніца [Navalʹnitsa] lyrics
Songs
2025-12-11 06:11:48
Навальніца [Navalʹnitsa] lyrics
Павольна спее навальніца
Сярод засмяглай цішыні.
Буйнымі гронкамі зарніцаў
Змрок набухае ўвышыні.
А постаць белая ў трывозе,
Як здань, мільгае пры акне
Каханы позніцца ў дарозе:
Хай непагадзь яго міне
Захвалявалася каханка
За тупатам дажджын услед
Мільгнуў, асветлены маланкай,
Яго знаёмы сілуэт
- Artist:Naviband