Першае спатканне [Pyershaye spatkannye] [Transliteration]
Першае спатканне [Pyershaye spatkannye] [Transliteration]
Я не магу
Стрымаць у сэрцы хваляванне,
І я бягу,
І я бягу
На наша першае спатканне,
І я бягу.
Я праміну агні, шляхі і перашкоды,
Я праміну гады
І прыбягу на ціхі голас твой.
Сам я прынёс
Усе былыя спадзяванні,
Свой светлы лёс,
І летуценні, і прызнанні.
Сам я прынёс Усё табе адной.
І мы спляцём
У добрай згодзе нашы рукі.
Нашым жыццём,
Нашым жыццём
Закрэслім беды і разлукі,
Нашым жыццём.
Я прынясу
Табе здалёк крыло вясёлкі
I у касу ўпляту,
Толькі каб ты была заўжды са мной.
Я аддаю
Табе альтанкі ўсе і скверы I ўсю сваю
Любоў, даверлівасць і веру,
Я аддаю
Навек табе адной.
Хай на зямлі
Заціхнуць буры-навальніцы,
На ўсей зямлі,
Каб мы змаглі
Удосталь радасці напіцца,
Каб мы змаглі.
Хай ні на міг
Не адцвітаюць нашы кветкі
I для усіх цвітуць,
I салаўі ляцяць на голас твой.
Сам я прынёс
Усе былыя спадзяванні,
Свой светлы лёс,
I летуценні, і прызнанні.
Сам я прынёс
Усё табе адной...
- Artist:VIA Verasy