Старі фотографії [Stari fotohrafiyi] [Belarusian translation]
Старі фотографії [Stari fotohrafiyi] [Belarusian translation]
Здаецца, што тое было так даўно,
Калі ў руках трымаю гэты альбом
Нам было абсалютна ўсё роўна,
Не маючы нічога, мець усё.
За грошы не купіць толькі час,
Ён усіх нас метадычна падзяліў,
Кагосьці ён апусціў, кагосьці падняў
А на некаторых увогуле забіў.
Прыпеў:
Старыя фатаграфіі на стол разкладзі
Дзіцячыя гісторыі смешныя раскажы
І сапраўдным сябрам не забудзь, падзвані
Бо, добра ці дрэнна, з табой заўсёды яны
Таннае піва і сухое віно
Рабілі нас шчаслівымі людзьмі,
І, быццам цуд, польскае радыё
Нам адкрывала той невядомы свет.
Мы жылі ўсе так, быццам то быў сон,
І можна быць вечна маладым,
А застаўся толькі гэты альбом,
А мары разляцеліся, як дым.
Прыпеў.
Мы ігралі прымітыўную музыку
Так чэсна, што прабіла б да слёз,
Чакалі, калі прыйдзе такі момант,
Калі пад ногі ўпадзе цэлы свет.
Гадзіннік упёрта гады лічыў,
І кожны так як мог, так і зрабіў,
І толькі ў альбоме ўсе падрад
Мы будзем такімі, як тады.
- Artist:Skryabin
- Album:Старі фотографії (Stari fotohrafiyi)