Як пайду ж я ў лес пa дровы [Yak pajdu z ya u les pa drovy] lyrics
Songs
2024-11-29 19:49:14
Як пайду ж я ў лес пa дровы [Yak pajdu z ya u les pa drovy] lyrics
Як пайду ж я ў лес па дровы,
Наламаю лому.
Завёў мяне не свой розум,
У чужой, чужой край-старану.
На чужой жа ж сторынонцы,
Нi бацька, нi мацi,
Толькi ў садзе зелянонькiм,
Пяюць, пяюць салаўi.
Пойце пойце да салавейкi,
Ўсемi галасамi,
А я ж пойду ў сад зялёны,
Зальюся, зальюся слязамi.
Як вазьму ж я да ружы кветку,
Да i пушчу на воду.
Плывi ж плывi, ружы кветка
Аж да, аж да майго роду.
Плыла, плыла да ружы кветка,
Да й стала кружыцца.
Выйшла ж мацi ваду брацi,
Да i, да й стала дзiвiцца.
Што ж ты мая ружы кветка,
На вадзе завяла.
Дочка ж мая родненькая,
Ў чужой, ў чужой край папала.
Дочка ж мая родненькая,
Ў чужой, ў чужой край папала.
- Artist:Belarusian Folk