Чый то двор на пагурачку [Čyj to dvor na pahuračku] [IPA translation]
Songs
2024-12-01 21:03:16
Чый то двор на пагурачку [Čyj to dvor na pahuračku] [IPA translation]
Чый то двор на пагурачку,
Яснае сонца ў ваконца
На пагурачку проці сонейка?
На тым двары шацёр стаіць
Пад тым шатром сам Бог з Пятром
Гоняць гарэлку ў калітачкі
Тром празнічкам сабіраюцца
Першы празднічак Святое Вялічка
Святое Вялічка з красным яечкам
З белым сырам, з Божым Сынам
Другі празднічак Святое Юр'я
Святое Юр'я з расіцаю
З расіцаю, з травіцаю
Трэці празднічак Святое Мікола
Святое Мікола з сяўбой ў поле
Туды едзе засяваючы
З поля едзе зажынаючы
Залатым сярпом закладаючы
- Artist:Belarusian Folk