Ostatnia nocka [Belarusian translation]

Songs   2024-11-26 00:47:50

Ostatnia nocka [Belarusian translation]

Баліць мне галава і не магу спаць,

хоць вакол усе ўжо паснулі,

не магу ляжаць, але не магу ўстаць,

мінае апошняя ночка ў маёй камеры.

Толькі ноч, ноч, ноч, гараць сьвятлом рампы,

начны рэфлектар прачэсвае тэрыторыю,

тое сьвятло, то як добра знаю,

ніколі не гасьне, хтосьці заўсёды назірае.

Не ведаю, ці веру ёй, ці ня веру,

веру ёй, ці ня веру.

Апошнія суткі, заўтра буду там,

але пакуль яшчэ я тут,

не магу ляжаць і не магу спаць,

"гад" па "бятонцы" абцасамі стукае.

Толькі ноч, ноч, ноч, гараць сьвятлом рампы,

начны рэфлектар прачэсвае тэрыторыю,

тое сьвятло, то як я добра знаю,

ніколі не гасьне, хтосьці заўсёды назірае.

Не ведаю, ці веру ёй, ці ня веру,

веру ёй, ці ня веру.

Баліць мне галава і не магу спаць,

хоць вакол усе ўжо паснулі,

не магу ляжаць, але не магу ўстаць,

некалькі год з жыцьця задарма д'яблы ўзялі.

Толькі ноч, ноч, ноч, гараць сьвятлом рампы,

начны рэфлектар прачэсвае тэрыторыю,

тое сьвятло, то як я добра знаю,

ніколі не гасьне, хтосьці заўсёды назірае.

Не ведаю, ці веру ёй, ці ня веру,

веру ёй, ці ня веру.

Калі надыйдзе раніца, стану ля тваіх брам,

развітаўся без слоў да пабачэньня,

не ведаю ці будзеш там,

не мае значэньня, я выходжу з турмы.

Толькі ноч, ноч, ноч, гараць сьвятлом рампы,

начны рэфлектар прачэсвае тэрыторыю,

тое сьвятло, то як я добра знаю,

ніколі не гасьне, хтосьці заўсёды назірае.

Не ведаю, ці веру ёй, ці ня веру,

веру ёй, ці ня веру.

Maciej Maleńczuk more
  • country:Poland
  • Languages:Polish
  • Genre:Rock
  • Official site:http://www.malenczuk.art.pl/
  • Wiki:https://en.wikipedia.org/wiki/Maciej_Male%C5%84czuk
Maciej Maleńczuk Lyrics more
Maciej Maleńczuk Featuring Lyrics more
Maciej Maleńczuk Also Performed Pyrics more
Excellent Songs recommendation
Popular Songs
Artists
Songs